Ключавыя паслы Паўночнай Карэі вяртаюцца ў Пхеньян. Як паведамляе агенцтва Ёнхап, у сталіцу КНДР выкліканыя дыпламаты з Расіі, Кітая і прадстаўнік пры ААН.

Як мяркуецца, яны прымуць удзел у сумеснай нарадзе наконт апошніх падзей, звязаных з правядзеннем у КНДР ракетных выпрабаванняў і санкцый з боку Рады Бяспекі ААН. Пры гэтым дакладная колькасць выкліканых паслоў застаецца невядомай.

У ліпені 2015 года ў Пхеньяне адбылася 43-я сустрэча дыпламатаў вышэйшага ўзроўню, цяперашні збор нагадвае тую сустрэчу, заявіў журналістам афіцыйны прадстаўнік паўднёвакарэйскага Міністэрства аб'яднання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0