Вацлаў Гавал, былы прэзыдэнт Чэхіі, заклікаў Эўрасаюз выпрацаваць адзіную пазыцыю ў дачыненьні да расейска‑грузінскага канфлікту і асудзіць дзеяньні Расеі
Гавал назваў Маскву галоўным віноўнікам узброенага супрацьстаяньня. Аднак, ня выключыў, што і Грузія рабіла памылковыя крокі.На думку былога прэзыдэнта Чэхіі, шэраг краін ЭС устрымліваецца ад адназначнага асуджэньня Расеі, паколькі залежаць ад паставак расейскіх энерганосьбітаў.
Сёньня ў Брусэлі мае адбыцца саміт краін ЭС, на якім будзе абмяркоўвацца сытуацыя ў Грузіі.





