Аліна Талай заняла ў забегу на 100 м з бар'ерамі 6-е месца

Аліна Талай заняла ў забегу на 100 м з бар'ерамі 6-е месца

У Лондане завяршыўся чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. Зборная Беларусі вяртаецца з яго без медалёў.

Такое здарылася не ўпершыню, на чэмпіянатах свету ў 1999, 2009 і 2013 гадах.

На мінулым ЧС-2015 у Пекіне былі дзве ўзнагароды — золата Марыны Арзамасавай у бегу на 800 м і бронза Аліны Талай у бегу на 100 м з бар'ерамі.

На ЧС-2017 у Лондане найлепшымі вынікамі беларускіх лёгкаатлетаў сталі 6-е месца Таццяны Халадовіч у кіданні молата і Аліны Талай у бегу на 100 м з бар'ерамі. Юлія Леанцюк у штурханні ядра заняла 7-е месца.

Кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі нават на сваёй старонцы ў фэйсбуку выбачыўся перад заўзятарамі за правал зборнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0