Фота Сяргея Гудзіліна
Пра гэта распавёў tut.by сіноптык Дзмітрый Рабаў.
У аўторак ноччу будзе +8 + 14°С, па паўднёвым усходзе да +16°С, днём +21 — +27°С.
У сераду, 16 жніўня, ноччу +9 + 16°С, днём да + 29°С.
Далей, на фоне высокага атмасфернага ціску з Заходняй Еўропы будуць ісці малаактыўныя атмасферныя франты, якія прынясуць цёплыя і больш вільготныя паветраныя масы.
Тэмпература паветра ў чацвер ноччу +13 — +18°С, днём +23 +29°С, па поўдні +30 — +31°С.
У пятніцу, 18 жніўня, у ноччу +11 + 18 ° С, днём +24 + 29 ° С, па поўдні да + 32°С.
Праўда, у суботу, паводле pogoda.by, у Мінску ўжо зноў прагназуецца 20-22°С.