Першы званок ва ўстановах адукацыі Мінска празвініць 1 верасня ў 9:00, паведаміў 14 жніўня на аператыўнай нарадзе ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык, пішуць Мінск-навіны.

Першы ўрок у мінскіх школах, гімназіях і ліцэях пройдзе на тэму «Беларусь — мая Айчына».

— Тэма 950-годдзя Мінска таксама знойдзе адлюстраванне ў мерапрыемствах, прысвечаных пачатку навучальнага года, - удакладніў М.Мірончык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0