sk.gov.by

sk.gov.by

Школьнік патануў у рацэ ў Дрыбіне, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Дрыбінскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце ўтаплення 14-гадовага хлопчыка на рацэ Бася ў Дрыбіне.

Днём 13 жніўня сям'я з падлеткам прыехала з вёскі Пудоўня Дрыбінскага раёна на раку Бася.

«Каля 13.40 сям'я была на беразе ракі, а падлетак хадзіў у вадзе. Плаваць ён не ўмеў. Берагі ракі маюць стромкія схілы і рэзкія перапады глыбінь. У нейкі момант дзіця пайшло пад ваду і знікла, пасля чаго бацька спрабаваў выратаваць сына. Так як плынь была моцнай, зрабіць гэта ён не змог. Праз прыкладна 30 хвілін цела хлопчыка дастаў з вады мужчына, што адпачываў побач», - праінфармавалі ў Следчым камітэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0