Футбольны клуб «Барселона» 17 жніўня прадставіць навічка — бразільскага паўабаронцу Паўліньё. Каталонскі клуб набывае гульца ў кітайскага «Гуанчжоу Эвергранд» за 40 мільёнаў еўра. Гэта будзе адзін з самых значных трансфераў гэтага лета.

Цікавасць да біяграфіі Паўліньё беларусы маюць з той прычыны, што гэты футбаліст у 2007 годзе не прайшоў прагляд у гродзенскім «Нёмане». У той час каманду ўзначальваў Людас Румбуціс.

«Мой «Нёман» некалькі гадоў таму мог падпісаць кантракт з адным гульцом з літоўскай «Вільні». Ён правёў з намі некалькі заняткаў, трэнеры прыглядаліся да легіянера, але ад гэтай задумкі адмовіліся. А потым транзітам праз польскую «Лодзь» і чацвёрты дывізіён штата Сан-Паўлу той прарваўся да вышынь і заключыў пагадненне з «Тотэнхэмам». Сёння Паўліньё - асноўны гулец зборнай Бразіліі », - расказваў Дзмітрый Раўнейка ў інтэрв’ю газеце «Прессбол».

Да гэтага Паўліньё гуляў за «Вільню» з другога дывізіёна чэмпіяната Літвы і нават падумваў пра сканчэнне кар’еры. На сёння Паўліньё 29 гадоў — і «Барселона» будзе пікам ягонай кар’еры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?