Reuters.com

Reuters.com

Званы вежы Вестмінстэрскага палаца, у тым ліку і вялікі звон, вядомы як Біг Бэн (так нярэдка памылкова называюць саму вежу, аднак афіцыйна гэта Вежа Лізаветы), замоўкнуць на бліжэйшыя чатыры гады, паведамляе прэс-служба брытанскага парламента.

Апошні раз званы празвіняць апоўдні 21 жніўня 2017 года, пасля чаго змоўкнуць аж да 2021 года ў сувязі з рамонтам.

Біг Бэн, вага якога складае больш за 13 тон, адбівае час кожную гадзіну, а яшчэ чатыры меншыя званы сваім перазвонам паведамляюць пра чвэрць гадзіны. Пасля пачатку рамонтных работ малаткі, што б'юць па званах, будуць заблакаваныя і адключаныя ад механізму гадзінніка. Гадзіннік на Вежы Лізаветы будзе і далей адмяраць час, але стане рабіць гэта «моўчкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?