Як стала вядома spring96.org, яшчэ 9 жніўня ў судзе Ленінскага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да палітыка Мікалая Статкевіча за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 3 ліпеня.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Суддзя Юлія Кавяка разглядзела справу ў адсутнасць абвінавачанага, пастанову суду Мікалай Статкевіч атрымаў па пошце.

Віна палітыка па рашэнні суда пацвярджаецца паказаннямі сведкаў-міліцыянтаў Казлова А. і Рыжанкова М., пісьмовымі матэрыяламі справы і заключаецца ў тым, што ён прыняў актыўны ўдзел у мітынгу ў складзе групы грамадзян без дазволу Мінгарвыканкама 3 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, з мэтай публічнага абмеркавання адмены ваенных вучэнняў «Захад-2017» і вызвалення палітзняволеных.

Суддзя вынесла пастанову аб прыцягненні Мікалая Статкевіча да адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 15 сутак, які будзе адлічвацца ад моманту затрымання. Пакуль што палітык знаходзіцца на свабодзе.

Статкевіч пацвердзіў Радыё Свабода, што асуджаны на арышт, але цяпер знаходзіцца на волі.

«Ведаеце, па-першае, гэта зняважальна, — адказвае Статкевіч на пытаньне, пойдзе ён сам адбываць зняволенне ці будзе чакаць арышту. — А па-другое, яны самі выберуць момант. Калі не захочуць, то скажуць «месцаў няма», гэта ўжо было».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0