Летась «НН» пісала пра вялікіх павукоў, якіх можна сустрэць у лясах Беларусі. Згадваліся і багамолы. Многія мяркуюць, што з'яўленне новых, не характэрных для нашае краіны, відаў звязанае з пацяпленнем клімату. Маўляў, кавуны з дынямі растуць, вось і багамолы з'явіліся.

Між тым, генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі Алег Барадзін у інтэрв'ю greenbelarus.info падзяліўся думкай, што змяненні клімату адбываюцца, але адназначна казаць пра нейкае пацяпленне нельга.

«Мы зараз знаходзімся на тым этапе, калі назіраецца пашырэнне межаў сучаснага арэала пасялення багамолаў і тарантулаў. У прыватнасці, першая рэгістрацыя багамола ў Беларусі была зробленая ў 1910-х гадах у раёне Гомеля. Тое, што цяпер гэтыя казуркі сустракаюцца па ўсёй тэрыторыі краіны, — выдатна, бо шкоды асаблівае ад іх няма. Наадварот, гэта прадстаўнікі карыснае фаўны.

Першая знаходка багамола ў наш час у натуральных біятопах зафіксаваная ў 2008 годзе ў Бярэзінскім біясферным запаведніку. Яго распаўсюджанне цяпер — гэта індыкатар нейкіх зменаў».

Багамол звычайны. Фота: mirchudes.net.

Багамол звычайны. Фота: mirchudes.net.

«На мой погляд, паняцце «пацяпленне клімату» ў прынцыпе патрабуе вельмі сур'ёзных дыскусій. Лепш выкарыстоўваць тэрмін не «пацяпленне», а «змена клімату». А якія гэта змены — чарговае пытанне для чарговага абмеркавання», — мяркуе сп. Алег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?