12 жніўня ў кватэры жылога дома ў Чырвоным Сяле па вуліцы Вызваленых знайшлі два трупы.

Асобы загінулых ужо высветлілі. Трупы мужчыны 53 гадоў і 41-гадовай грамадзянкі Беларусі знаходзіліся ў кватэры досыць працяглы час, бо целы былі знойдзены ў стане моцных гніласных зменаў.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў вызначаюць ўсе абставіны здарэння. Па папярэдніх дадзеных, смерць загінулых наступіла ў выніку атручвання няякаснымі спіртнымі напоямі, паведамляе nevnov.ru.

Вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?