Як паведаміў камандуючы ПДВ Расіі генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў, на беларуска-расійскіх вучэннях «Захад-2017» паветрана-дэсантныя войскі будуць дзейнічаць «у складзе дапаможнага пункта кіравання ПДВ і трох дывізій». Гэта значыць, усяго каля 24 тыс чалавек, што практычна ў два разы перавышае колькасць сіл, якія плануецца для задзейнічаць на «Захадзе».

Пры гэтым у Беларусь ПДВ Расіі накіроўвацца не будуць, а «будуць выконваць вучэбна-баявыя задачы на незнаёмых палігонах Заходняй ваеннай акругі». Канкрэтная задума афіцыйна пакуль не выкладзеная. Але, мяркуючы па нядаўніх вучэннях ПДВ Расіі, гаворка ідзе пра наступальныя дзеянні: перакідка на далёкія адлегласці, дэсантаванне на незнаёмых участках мясцовасці, ахоп праціўніка ў складзе ўдарных груповак, дзеянні ў адрыве ад асноўных сіл.

Такім чынам, рэалізуецца прагноз, што ў перыяд правядзення вучэнняў «Захад-2017» на тэрыторыі Расіі пройдуць маштабныя вучэнні з наступальным сцэнаром. На фоне якіх сам «Захад-2017» і яго абарончая задума проста згубіцца. Але затое «Захад» будзе асацыявацца менавіта з вучэннямі на тэрыторыі Расіі, а не Беларусі. З усімі палітычнымі і інфармацыйнымі наступствамі, якія адсюль вынікаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?