Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта заявіла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, піша БелТА.

«Пастаўлена задача да 1 кастрычніка прыняць абноўлены дэкрэт №3. Акцэнт пераносіцца на мясцовыя органы ўлады. Вы павінны адсачыць кожнага чалавека, скласці вывераныя спісы — прапануйце людзям працу, дапамагайце ім з працаўладкаваннем», - сказала Наталля Качанава.

Мінску даведзена заданне дасягнуць у снежні ўзроўню сярэдняга заробку 1385 рублёў. «Трэба не толькі выйсці ў снежні на гэты параметр, але і ўтрымаць яго», - падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Наталля Качанава таксама звярнула ўвагу на неабходнасць дашліфаваць парадак у Мінску. «Што да тэрыторый у цэнтры сталіцы, як паказаў аб'езд, пытанняў няма. Чаго не скажаш пра дваровыя тэрыторыі на ўскраінах, — канстатавала яна. - Усе прыезджыя ў Мінск адзначаюць, што горад прыгожы і чысты. Але трэба парадак дашліфаваць - ёсць праблемныя месцы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0