П’яная бойка скончылася трагічна.

48-гадовы жыхар вёскі Лаздуны-2 Іўеўскага раёна выпіў і пасварыўся са сваім зводным братам. Мужчыны вырашылі высветліць адносіны пры дапамозе грубай сілы. У выніку, падазраваны нанёс 31-гадоваму брату шматлікія ўдары драўлянай швабрай па галаве, паведамляе міліцыя.

Пацярпелы атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх ужо ў бальніцы памёр. На сённяшні дзень зламыснік затрыманы, у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа. Мужчыну пагражае да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?