Fotolia / Nick Dale
Града, як адзначае выданне, можа прэтэндаваць на званне самага буйнога вулканічнага пояса планеты. Вулканы вышынёй ад 100 да 3850 метраў размяшчаюцца на заходняй ускраіне мацерыка і пакрытыя двухкіламетровым пластом лёду.
Каб выявіць раней невядомыя вулканы, навукоўцы пры дапамозе радараў, усталяваных на самалётах і наземных транспартных сродках, даследавалі ўтоеную пад лёдам паверхню кантынента. Затым эксперты супаставілі атрыманыя дадзеныя са здымкамі з космасу, каб вылічыць найбольш верагоднае размяшчэнне вулканаў.
«Мы таксама мяркуем, што на дне мора пад шэльфам ледніка Роса ёсць яшчэ вулканы, таму я думаю, што ў гэтым рэгіёне апынецца самая высокая канцэнтрацыя вулканаў ў свеце», — падкрэсліў адзін з удзельнікаў даследавання Роберт Бінгэм.
Навукоўцы мяркуюць, што калі хаця б адзін з гэтых вулканаў прачнецца, гэта прывядзе да дэстабілізацыі ледзяных пакроваў Антарктыкі і выхаду лёду ў мора.





