Улады Катара абвясцілі пра спрашчэнне візавага рэжыму з 80 краінамі, у тым ліку і з Беларуссю. Цяпер візу на 30 дзён знаходжання можна будзе атрымаць у аэрапорце Катара непасрэдна пасля прыбыцця.

Яе кошт складзе 100 катарскіх рэалаў (каля 27 даляраў ЗША). У выпадку неабходнасці, візу можна будзе падоўжыць яшчэ на 30 дзён. Аб гэтым паведамляе tio.by са спасылкай на афіцыйны турыстычны партал Visit Qatar.

Для атрымання катарскай візы грамадзяніну Рэспублікі Беларусь спатрэбіцца дзеючы пашпарт з тэрмінам дзеяння мінімум паўгода з моманту ўезду, пацверджанне браніравання гатэля ў Катары, авіябілет ў зваротны бок, а таксама наяўнасць грашовых сродкаў у эквіваленце 1500 даляраў ЗША на чалавека (на банкаўскай карце або наяўнымі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0