Калі народзіцца ён?
Ці ўжо ёсьць сярод нас?
Той, хто на плошчы «ня скажа пас».
Той, хто ня кіне людзей у бядзе,
хто да свабоды народ павядзе.
Дай жа нам, Божа, лепшае долі,
моцнага духу, жалезнае волі.
Дай жа нам збаўцу, ня стой убаку,
прагі да волі дай мне, мужыку.





