Як паведаміў карэспандэнту БелТА памочнік пракурора Расонскага раёна Аляксей Карыцька, інцыдэнт адбыўся вясной каля вёскі Крыўлёва.

Сямёра расейцаў туды традыцыйна прыязджалі на паляванне. «Мужчына не выканаў указанне кіраўніка палявання і не страляў са скрадку. Ён не пераканаўся ў тым, што паблізу няма людзей, пайшоў да берага возера і пачаў страляць. У той жа час на другім беразе знаходзіўся яго 50-гадовы сябар, — сказаў памочнік пракурора. — У выніку ў іншага расіяніна патрапілі дзве кулі — адну спыніла вопратка, другая ж нанесла смяротнае раненне. Як паказала экспертыза, куля зрыкашэціла ад вады». Паранены памёр у машыне хуткай дапамогі.

Суд над 51-гадовым расіянінам адбыўся ў пачатку жніўня. «Прысуд вынесены па факце прычынення смерці па неасцярожнасці. Абвінавачаны правядзе паўгода ў калоніі-пасяленні. На тры гады ён пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з паляваннем», - паведаміў Аляксей Карыцька.

Аляксей Карыцька дадаў, што правасуддзе пайшло насустрач, бо мужчына шчыра раскаяўся, на месцы ён спрабаваў аказаць медыцынскую дапамогу пацярпеламу, мае на ўтрыманні малое дзіця і прыняў меры да таго, каб кампенсаваць сваякам загінулага маральную шкоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0