Касмічны зонд «Касіні» пачаў выкананне фінальнай стадыі сваёй місіі па вывучэнні Сатурна.

Касмічны зонд «Касіні» пачаў выкананне фінальнай стадыі сваёй місіі па вывучэнні Сатурна.

Касмічны апарат здзейсніў першы з пяці падлётаў да гэтай планеты, наблізіўшыся да яе настолькі, каб дазволіць навукоўцам атрымаць унікальныя звесткі аб яе хімічным складзе, паведамляе Бі-бі-сі.

15 верасня «Касіні» павінен увайсці ў атмасферу Сатурна і згарэць ў ёй. Цяпер апарат праходзіць па траекторыі паміж кольцамі Сатурна і верхнімі пластамі яго атмасферы.

У панядзелак 14 жніўня «Касіні» рэкордна наблізіўся да планеты - на адлегласць 1600 км. Гэта зніжэнне дазволіла зонду ўзяць пробы газаў верхніх слаёў атмасферы.

Сатурн на 75% складаецца з вадароду, а астатнюю частку запаўняе гелій і мікракампаненты іншых элементаў, тлумачыць Нікалас Альтабеллі з Еўрапейскага касмічнага агенцтва.

«Цяжэйшы гелій павінен апускацца ўніз, - тлумачыць навуковец. - Сатурн выпраменьвае больш энергіі, чым паглынае яе ад Сонца; гэта азначае, што паступова губляецца гравітацыйная энэргія. Атрымаўшы дакладныя звесткі аб колькасці вадароду і гелію ў верхніх пластах [атмасферы], можна атрымаць уяўленне пра тое, як гэтыя элементы размяркоўваюцца ўнутры».

«Касіні» адправіць усю атрыманую інфармацыю на Зямлю падчас наступнага сеансу сувязі ў аўторак.

Спуск у атмасферныя пласты прывядзе да з'яўлення сілы цяжару, і «Касіні» давядзецца задзейнічаць свае рухавікі для падтрымання стабільнасці. Аднак навукоўцы мяркуюць, што гэтыя вымушаныя ваганні апарата пераадольныя і ён зможа спусціцца яшчэ ніжэй.

Гэтая касмічная станцыя праходзіць па траекторыі паміж кольцамі Сатурна і верхнімі пластамі яго атмасферы.

Гэтая касмічная станцыя праходзіць па траекторыі паміж кольцамі Сатурна і верхнімі пластамі яго атмасферы.

Так, ва ўяўленні мастака, будзе выглядаць уваход «Касіні» у атмасферу Сатурна.

Так, ва ўяўленні мастака, будзе выглядаць уваход «Касіні» у атмасферу Сатурна.

З дапамогай «Касіні» навукоўцам яшчэ трэба будзе знайсці адказы на шэраг важных пытанняў з нагоды Сатурна, адзін з якіх тычыцца даўжыні светлавога дня на гэтай планеце.

Даследчыкі мяркуюць, што ён прыкладна роўны 10,5 гадзін, але больш дакладная лічба ім невядомая.

«Касіні» - гэта сумесны праект амерыканскага, еўрапейскага і італьянскага касмічных агенцтваў, які быў запушчаны 20 гадоў назад.

Місія гэтага касмічнага апарата падыходзіць да канца, паколькі ў яго сканчаюцца запасы паліва і ў хуткім часе ён стане некіраваным.

Навукоўцы хочуць пазбегнуць магчымага сутыкнення «Касіні» са спадарожнікамі Сатурна Тытанам і Энцэладам, на якіх тэарэтычна можа быць мікробная форма жыцця, і адзіны спосаб гэтага не дапусціць - разбурыць зонд у шчыльных слаях атмасферы Сатурна.

На спадарожніку Сатурна Энцэладзе тэарэтычна можа існаваць жыццё.

На спадарожніку Сатурна Энцэладзе тэарэтычна можа існаваць жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0