Сёння ў Мінску па традыцыі ўзгадвалі Якуба Коласа. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да даты яго смерці, прайшлі ў месцах, дзе народны паэт жыў і працаваў.

На магілу Канстанціна Міцкевіча ўсклалі кветкі. Падчас памятных імпрэз прагучала даволі цікавая ідэя.

Скульптар, народны мастак Беларусі Іван Міско прапанаваў замяніць назву парка Горкага на парк Якуба Коласа. У якасці галоўнага аргумента слушнасці такой ініцыятывы спадар Іван называе той факт, што з 1929 па 1941 год Колас пражываў на гэтай тэрыторыі.

Цікава, што Міско з’яўляецца аўтарам помніка Горкаму, які знаходзіцца ў парку, пра які ідзе гаворка.

Помнік Горкаму аўтарства І. Міско. Фота: mapio.net.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру