Рашэнне прыйшло да навукоўцаў у выніку шчаслівай выпадковасці. У ходзе аднаго з эксперыментаў даследчай лабараторыі амерыканскай арміі навукоўцы змяшалі нанагальванічны парашок на аснове алюмінію з вадой і сталі сведкамі неімаверна бурнай рэакцыі: вада пачала вельмі моцна бурліць. Пры далейшым даследаванні высветлілася, што рэакцыя стала прадуктам гідролізу, у выніку якога вада раскалолася на малекулы кіслароду і вадароду.
Раней алюміній ужо ўжываўся для атрымання вадароду, але для запуску такога працэсу быў неабходны каталізатар у выглядзе тэмпературы, хімічных кампанентаў ці электрычнасці.
Новы нанаматэрыял зрабіў магчымым ажыццяўленне гідролізу без усялякіх дабавак і дадатковых уздзеянняў звонку. Проста насыпаеш парашок у ваду і атрымліваеш энергію. Пры гэтым рэакцыя адбываецца вельмі хутка.
Навукоўцы падлічылі, што такім чынам з 1 кілаграма парашка можна вырабіць 220 кілават энергіі ўсяго за 3 хвіліны. Уражвае, ці не праўда? У ходзе лабараторных тэстаў навукоўцы сабралі невялікую радыёкіраваную мадэль танка і аснасцілі яе гідролізным рухавіком на аснове новага матэрыялу. Даследчыкі ўпэўненыя, што эфектыўнасць парашка ў будучыні можна будзе павялічыць як мінімум удвая.