«Брэсцкая газета» апублікавала на сваіх старонках дастаткова нечаканыя фатаграфіі. 2 жніўня падчас адзначэння дня Паветрана-дэсантных войскаў адбываліся паказальныя выступы на базе 38-й асобнай гвардзейскай Венскай Чырвоназнамённай дэсантна-штурмавой брыгады.
Як піша газета, дэсантнікі не толькі ляжалі на цвіках, дэсантаваліся з верталёта і разбівалі цэглу галавой, але таксама разрывалі рукамі вужоў і жабаў. Камандзір брыгады Сяргей Сухавіла растлумачыў, што гэта неабходна для «псіхалагічнай падрыхтоўкі байцоў».





