Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У Лідскім раёне супрацоўнікі міліцыі раскрылі разбойны напад. У адной з вёсак у дом 78-гадовага пенсіянера сярод дня ўварваўся малады чалавек і запатрабаваў грошы.

«Атрымаўшы адмову, ён схапіў сякеру і паабяцаў адправіць дзядулю на той свет. Пенсіянер аддаў яму 5 рублёў», - распавялі ў прэс-службе УУС. Прыхапіўшы грошы і сякеру, малады чалавек сышоў, але стары мужчына звярнуўся ў міліцыю.

Асобу налётчыка высветлілі. У здзяйсненні злачынства падазраецца малады чалавек 1989 года нараджэння, раней ён быў судзімы за крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0