У сталічным рэгіёне адзначаны два выпадкі, калі падлеткі пераводзілі ашуканцам грошы за атрыманне «галасоў» у сацыяльных сетках. Падрабязнасці распавёў tut.by памочнік пракурора Мінскага раёна Уладзімір Находка.
У адным з выпадкаў незнаёмка ў інтэрнэце прапанавала дзяўчынцы-падлетку атрымаць большую колькасць галасоў. Для гэтага трэба было адправіць СМС на пэўны нумар.
— А ў выпадку адмовы адправіць такое паведамленне былі выказаныя пагрозы аб спісанні з балансу тэлефона падлетка вялікай сумы грошай, — распавёў памочнік пракурора.
У выніку дзяўчынка адправіла некалькі СМС на 48 рублёў; яе бацька звярнуўся ў міліцыю з заявай аб махлярстве.
Яшчэ адна дзяўчынка пад пераконваннямі атрымаць «бясплатныя галасы» адправіла некалькі СМС. Пасля гэтага на рахунку ўтварылася запазычанасць у 210 рублёў.
Бацькоў просяць папярэджваць дзяцей: не трэба ставіць на тэлефон сумнеўныя дадаткі, і лепш ігнараваць паведамленні ад незнаёмцаў.