Міхаіл Казлоў — трэнер у галіне асобаснага росту і сямейных адносін. Другі раз жанаты, прычым на мінчанцы Ксеніі Чарняўскай, мае чатырох дзяцей. Ксенія кансультуе жанчын па родах у ЗША і, як і муж, вучыць ствараць гарманічныя сем'і.

Казлоў сцвярджае, што атрымаў чатыры вышэйшыя адукацыі, хоць упэўнены, што яны яму «нічога не далі». Акрамя вайсковага ўніверсітэта Міністэрства абароны: «Там мяне навучылі быць тупым і рашучым, менш думаць, больш рабіць». Менавіта ў тупасці і рашучасці, на яго думку, і хаваецца сакрэт шчасця — гэтаму ён вучыць на сваіх трэнінгах з гучнымі назвамі «Кропка незвароту», «Пераадоленне » і «Непазбежны вынік». Удзел у іх каштуе 500-900 даляраў.

Міхаіл Казлоў з жонкай і дзецьмі.

На думку псіхолага, добрыя людзі грошы зарабіць не могуць.

Ён нават прыдумаў уласную піраміду «Казлоу», згодна з якой тыя, хто зарабляе менш за 500 даляраў у месяц, жывуць шэрым і нецікавым жыццём. А ўсё таму, што ставяць сабе прымітыўныя мэты: ажаніцца, нарадзіць дзяцей і адысці ў іншы свет.

Каб стаць паспяховай жанчынай, псіхолаг заклікае забыць пра духоўнасць.

Па словах былых кліентаў Міхаіла, для разняволення ён часцяком прымушаў іх танчыць аголенымі, пераапранацца ў прастытутак ды імітаваць аргазм ў дарагіх рэстаранах.

Дзяўчыны, якія спазняліся на яго трэнінгі, у якасці пакарання былі вымушаныя дэманстраваць стрыптыз. Праўда, праверкі паліцыі па дадзеных скаргах нічым не скончыліся, і мужчына працягнуў працаваць.

Міхаіл быў прызначаны штатным псіхолагам тэлешоу «Дом-2». Акрамя гэтага, ён адказваў за псіхалагічную атмасферу на тэлеканале ТНТ.

Псіхолаг вельмі ганарыцца тым, што ў 2012 годзе, па запрашэнні Уладзіміра Пуціна, наведаў Крэмль. У сваім інстаграме ён называе сябе кандыдатам у прэзідэнты Расіі.

Казлоў неаднаразова прыязджаў са сваімі трэнінгамі ў Мінск. 14 жніўня падчас чарговай спробы навучыць беларусаў быць шчаслівымі яго затрымала міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?