Да пачатку навучальнага года засталося паўмесяца, а дагэтуль няма канкрэтыкі, калі ў школах будуць пачынацца ўрокі — у 8:00, 8:30 ці 9:00.
Як патлумачылі «НН» у гімназіі №9, інфармацыя з'явіцца пасля рэспубліканскай педагагічнай нарады, якая пройдзе 24 жніўня.
Цяпер на большасці сайтаў школ і гімназій вісіць неактуальны расклад заняткаў з мінулага навучальнага года.