16 жніўня днём у асобных раёнах па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10.. +16°С, максімальная днём +23.. +29°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

17—18 жніўня надвор'е ў краіне будуць фармаваць малаактыўныя атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13.. +19°С, максімальная днём +23.. +29°С, па поўдні +30.. + 32°С.

На выходных у Мінску прагназуецца да +30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0