Амерыканскія медыкі мяркуюць, што лідар КНДР Кім Чэн Ын можа прымаць стэроіды, якія выклікаюць агрэсіўныя паводзіны, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на партал Page Six.

«У медыцынскай супольнасці шырока абмяркоўваецца магчымасць, што ён (Кім Чэн Ын) пакутуе на падагру», — паведаміў журналістам лекар Рок Пазітана са шпіталя спецыяльнай хірургіі ў Нью-Ёрку.

Падагра вядомая з глыбокай старажытнасці як «хвароба эпікурэйцаў і каралёў», паколькі адной з яе прычын з'яўляецца незбалансаваная дыета. Для лячэння падагры прымяняюцца, у прыватнасці, стэроідныя прэпараты, адзначыў медык.

«Гэты хлопец можа дэманстраваць «стэроідную лютасьць, — адзначыў Пазітана, спасылаючыся на вядомы медыкам феномен, які мае на ўвазе звязаную з прыёмам анабалічных стэроідаў раздражняльнасць, агрэсіўнасць і ўспышкі гневу.

Сітуацыя на Карэйскім паўвостраве абвастрылася пасля абмену рэзкімі заявамі паміж КНДР і ЗША. Паўночная Карэя паабяцала выпусціць балістычныя ракеты ў раён вострава Гуама, дзе размешчаная амэрыканская авіябаза Андэрсан і ваенна-марская база Апра-Харборн. Прэзідэнт Трамп паабяцаў, што калі лідар КНДР Кім Чэн Ын «зробіць нешта з Гуамам, з Паўночнай Карэяй адбудзецца такое, чаго яшчэ ніхто ніколі не бачыў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0