Мужчына, які ўдарыў карэспандэнта НТВ Мікіту Развазжаева ў дзень паветрана-дэсантных войскаў у Маскве, пойдзе пад суд па артыкуле «збіццё», паведаміла РІАН прадстаўнік МУС РФ.
Нагадаем, падчас жывога ўключэння з маскоўскага Парку Горкага ў Дзень ПДВ 2 жніўня карэспандэнта праграмы «Надзвычайнае здарэнне» Мікіту Развазжаева ўдарыў кулаком у твар мужчына.
Асцярожна, у відэа прысутнічае нецэнзурная лаянка.
Па гэтым факце была распачатая крымінальная справа па артыкуле «збіццё». Прэс-служба сталічнага глаўка МУС падкрэсліла, што нападнік «ніякага дачынення да ПДВ не мае».
Па крымінальнай справе, распачатай па прыкметах злачынства …» збіццё» ў дачыненні да 32-гадовага мужчыны, завершанае дазнанне, матэрыялы справы з абвінаваўчым заключэннем накіраваныя ў суд.





