8 жніўня ў 23:45 у цэнтр аператыўнага кіравання Бабруйскага падраздзялення МНС ад дзяжурнай медсястры мясцовай бальніцы паступіла паведамленне аб шпіталізацыі мужчыны 1963 года нараджэння з апёкамі 1-3 ступеніі, паведамляе прэс-служба МНС.

Каля 22:30 пацярпелы, інвалід 2-й групы, падчас прыступу ўпаў на газавую пліту і атрымаў апёкі 15% цела. Ён быў шпіталізаваны ў рэанімацыю гарадской бальніцы. Яго кватэру і маёмасць агонь не пашкодзіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0