Instagram атрымаў абноўленае адлюстраванне каментарыяў
Сёння абнавіўся дадатак Instagram для IOS і Android, галоўным новаўвядзеннем якога стаў новы дызайн адлюстравання каментараў.
Абноўленыя каментары сталі нашмат зручнейшымі: цяпер, калі хтосьці адказвае на ваш каментар, адказ прымацоўваецца да паведамлення, на якое вы адказалі, а не ў поўным спісе.
Усе новыя адказы будуць групавацца, і паглядзець іх можна будзе ў асобнай галінцы.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ