Бабуля выжыла, мужчыну затрымалі.
85-гадовая жанчына вярталася дадому з прадуктовай крамы ў мікрараёне Серабранка. Да яе падышоў незнаёмы мужчына і прапанаваў данесці пакет з прадуктамі да пад'езда. Калі жанчына зайшла ў пад'езд, мужчына прайшоў за ёй. У пад'ездзе ён ударыў жанчыну нажом у вобласць шыі, чым нанёс колата-рэзаную рану. Забраў пакет з прадуктамі і 93 рублі.
Мужчыну неўзабаве затрымалі. Ім аказаўся неаднаразова судзімы за аналагічныя злачынствы 34-гадовы жыхар таго ж мікрараёна. Мужчыну затрымалі ў кватэры, якая карыстаецца рэпутацыяй прытона, паведамляе міліцыя.
Цяпер мужчыну будуць судзіць за разбой. Яму пагражае да 15 гадоў.





