Авіяцыйная бомба выяўленая на вуліцы Ванеева ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
«Па вул. Ванеева, 2 (у раёне развязкі вул. Даўгабродская - вул. Ванеева) пры правядзенні работ знойдзена авіяцыйная бомба. Рух абмежаваны па вул. Даўгабродскай і вул. Ванеева», - гаворыцца ў паведамленні.