Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з лётчыкам-касманаўтам, ураджэнцам Беларусі Алегам Навіцкім. Лукашэнка падарыў Навіцкаму кнігу пра Палац незалежнасці і падзяліўся сваімі ўражаннямі пра космас, піша БелТА.

«Назіралі [за палётам], перажывалі. Усё ж такі першы палёт, я так разумею, недзе каля 150 дзён. Амаль 200 дзён наступны палёт. Мне цяжка гэта ўявіць…. Я як чалавек, які не вельмі любіць замкнутыя прасторы, калі гляджу, як вы там куляецеся…», — выказаў меркаванне Лукашэнка.

Навіцкі адказаў: «Дзявацца ж няма куды. Ужо ўвязаўся ў бойку, трэба адпрацоўваць.

«Гэта так. У космас не выйдзеш, не адпачнёш там», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0