Косткі снегіра былі знойдзеныя ў невялікай пячоры вулкана Калдэйра, узрост якога перавышае 12 тысяч гадоў. Пячора з'яўлялася своеасаблівай пасткай для птушак, і дагэтуль у ёй назапашваюцца косткі. Відаць, птушкі заляталі ў пячору ў пошуках ежы або будаўнічага матэрыялу для гнёздаў, але разбіваліся аб яе сцены і гінулі. Косткі былі сабраныя непасрэдна з паверхні скалы і добра захаваліся.

P. crassa адрозніваюцца ад сучасных снегіроў размахам крыла і велічынёй чэрапа. 

Размах іх крыла складаў прыкладна 10 сантыметраў, тады як у іх бліжэйшых еўрапейскіх сваякоў не перавышае 7-8 сантыметраў. Таксама P. crassa пераўзыходзілі іх і па вазе — каля 45 грам супраць 16-26 грам у птушак у Цэнтральнай Еўропе. У знойдзенага віду быў вельмі абмежаваны арэал пасялення, які ўключаў у сябе толькі Азорскія выспы. У рацыён старажытных снегіроў уваходзілі садавіна, ягады, дробнае насенне і пупышкі раслінаў.

Зверху ўніз: першыя два чарапы належаць еўрапейскім відам; ніжні чэрап — Pyrrhula crassa. Белая вертыкальная паласа роўная 1 см.

Зверху ўніз: першыя два чарапы належаць еўрапейскім відам; ніжні чэрап — Pyrrhula crassa. Белая вертыкальная паласа роўная 1 см.

Прычынай знікнення птушак, імаверна, стала разбурэнне першародных месцаў пражывання. Да з'яўлення чалавека ўвесь архіпелаг пакрываў лес, зараз жа лясы захаваліся толькі на трох адсотках іх былой тэрыторыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна