Школьніка на ровары насмерць збіла электрычка ў Смалявіцкім раёне, паведамілі БелТА ва УУС Мінаблвыканкама.

Смяротнае ДТЗ на чыгуначным пераездзе адбылося 14 жніўня каля 12.24. На шляху выехаў 14-гадовы веласіпедыст - ён праігнараваў чырвонае святло і закрыты шлагбаум. Хлопчыка заўважыў машыніст хуткаснага электрацягніка Орша-Мінск. Нягледзячы на зніжэнне хуткасці ў населеным пункце і экстранае тармажэнне, пазбегнуць сутыкнення не ўдалося.

Ад атрыманых траўмаў школьнік памёр на месцы. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, ад пачатку года ў Смалявіцкім раёне гэта пяты няшчасны выпадак на чыгунцы, пры гэтым чатыры з іх адбыліся летам. Усяго з пачатку года адбылося 83 няшчасныя выпадкі на чыгунцы, у якіх 49 чалавек загінулі і 34 атрымалі траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0