Відэа гэтага эпічнага выпадку з'явілася на сайце «Віртуальны Брэст».

У роліку бачна, як Toyota Prius на высокай хуткасці ляціць па лясной дарозе. На даху ляжаць двое мужчын.

У нейкі момант кіроўца не ўпісаўся ў паварот, аўтамабіль збіў дрэва і скаціўся да вадаёма.

Далей на запісе чуваць, як мужчыны, што каталіся на даху, кажуць, што з імі ўсё ў парадку. Завяршаецца ролік словамі яго аўтара: «Сто разоў казаў, што не трэба п'янымі ездзіць!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0