Кіраўнік дзяржавы праінспектуе ход уборачнай кампаніі ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Калі некалькі дзён таму Лукашэнка падрабязна азнаёміўся і пракантраляваў ход уборачнай кампаніі на паўднёвым захадзе Беларусі, дык зараз у цэнтры ўвагі усходнія рэгіёны.
16 жніўня Лукашэнка абляцеў на верталёце ўсходнюю частку сталічнага рэгіёну і большасць раёнаў Магілёўскай вобласці, назіраючы за уборкай ураджаю, распавялі ў прэс-службе. Плануецца, што ў бліжэйшыя дні кіраўнік дзяржавы асабіста наведае і пракантралюе сітуацыю на палях і ў гаспадарках гэтых рэгіёнаў і Віцебскай вобласці.





