Дзяржаўная памежная служба адмовіць Міхаілу Саакашвілі ў перасячэнні ўкраінскай мяжы, калі той прыбудзе ў пункт пропуску. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў прадстаўнік памежнікаў Алег Слабадзян, каментуючы намеры Саакашвілі вярнуцца.
«Калі мяжу перасякае чалавек, у якога не дзейнічае дакумент, то адпаведна такі дакумент адбіраецца, а такому чалавеку адмаўляюць у перасячэнні мяжы», — сказаў Слабадзян.
Ён удакладніў, што калі прыпыняецца грамадзянства Украіны, то і пашпарт адпаведнага грамадзяніна Украіны губляе сілу.
Напярэдадні былы прэзідэнт Грузіі, экс-кіраўнік Адэскай аблдзяржадміністрацыі Саакашвілі заявіў, што 10 верасня прыбудзе з Польшчы на мяжу Украіны і праз пункт пропуску «Кракавец» (Львоўская вобласць) паспрабуе трапіць ва Украіну.





