Загарадны дом плошчай 930 кв. м, размешчаны ў пасёлку Ніколіна на прэстыжнай 2-й Успенскай шашы на захадзе Падмаскоўя, выстаўлены на продаж агенцтвам Kalinka Group, якое плануе рэалізаваць яго за 3 тыс. біткойнаў, што эквівалентна $ 8 млн.

Пры гэтым, уласнікі аб'екта і рыэлтары ў курсе, што такога кшталту ўгоды (тым больш на такія значныя сумы) не праводзіліся ў Расіі і ніякіх механізмаў іх рэгулявання пакуль не існуе. Верагодна, у выніку дом прыйдзецца прадаць за рублі.

Акрамя таго, піша «Коммерсантъ» угоды з крыптавалютамі могуць прыцягнуць увагу праваахоўных органаў. На мінулым тыдні стваральніка фермерскага кааператыва LavkaLavka выклікалі ў пракуратуру, якая вынесла яму папярэджанне з прычыны гандлю за біткойны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?