2 верасьня ў літоўскім Друскінінкаі адбудзецца рабочая сустрэча прэм’ер‑міністра Літвы Гедымінаса Кіркіласа зь яго беларускім калегам Сяргеем Сідорскім.

На сустрэчы будуць разгледжаныя актуальныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў пытаньнях энергетыкі, транспарту і транзіту.

Апроч таго, плянуецца што беларускі прэм’ер правядзе сустрэчы з буйнымі літоўскімі прадпрымальнікамі наконт тэматыкі інвэстыцыйнага ўзаемадзеяньня, а таксама наведе санаторыі «Беларусь» у Друскінінкаі, які знаходзіцца ва ўласнасьці нашай краіны.

Нагадаем, што гэта ўжо другая падобная сустрэча Сідорскага цягам лета. 11 ліпеня ў будынку латвійскай пагранаховы на КПП «Урбаны — Сілене» ён правёў перамовы з прэм’ер-міністрам Латвіі Іварcам Годманісам.

Пра сустрэчу на мяжы стала вядома толькі 5 жніўня, калі Годманіс паведаміў журналістам, што дадзеныя перамовы «ў дзяржаўных інтарэсах Латвіі».

Варта адзначыць, што ў прыбалтыйскіх краінах цяпер усё больш гучнымі становяцца галасы, якія патрабуюць перагляду стасункаў зь Беларусьсю. Найперш у гэтым зацікаўленыя прадстаўнікі буйнога бізнэсу, якія хочуць прыйсьці на беларускі рынак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?