Палігон камунальных адкідаў Паўночны (знаходзіцца каля Паўночных могілак, пры дарозе Р58, але бачны за многія кіламетры) закрыюць з 1 кастрычніка, паведаміла журналістам першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БелТА.
Ія Малкіна адзначыла, што ў свеце выкарыстоўваецца вялікая колькасць розных спосабаў утылізацыі і перапрацоўкі адходаў. Спецыялісты выберуць аптымальны варыянт для беларускай сталіцы. У прыватнасці, у Мінску плануецца пабудаваць смецця завод.





