Аўтамабіль Porsche Cayenne 2008 года выпуска скралі ў 24‑гадовага беларуса Аляксандра Ц. у расійскай сталіцы.
Увечары 30 жніўня ён прыпаркаваў машыну каля дома на Мічурынскім праспекце, а ўжо раніцай іншамарка знікла. Цяпер яна абвешчаная ў вышук.
Сайт kolesa.ru нагадвае, што ў Маскве ідзе сапраўднае паляванне на Porsche Cayenne. Апошняя — няўдалая — спроба крадзяжу ў Маскве адбылася 1 жніўня. Злодзеі не здолелі далёка ад’ехаць, бо адмысловая сістэма заблакавала рухавік іншамаркі.
Паведамляецца, што базавы кошт Porsche Cayenne складае 50 тысяч еўра.





