Рассельгаснагляд уводзіць новыя «меры абмежавальнага характару» ў дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.
«Савушкаў» належыць Аляксандру Машэнскаму.
Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце расійскага ведамства.
Ад 18 жніўня часова ўводзяцца абмежаванні на пастаўку ў Расію прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў:
1. ААТ «Вітконпрадукт» (паўторнае выяўленне рэшткаў тэтрацыкліну ў мясе птушкі);
2. ААТ «Малочныя горкі» (паўторнае выяўленне ў пітным малацэ рэшткаў лінкаміцыну);
3. ААТ «Рагачоўскі МКК» (паўторнае выяўленне ў згушчаным малацэ рэшткаў лінкаміцыну);
4. ААТ «Савушкаў продукт» (паўторнае выяўленне ў сухой малочнай сыроватцы рэшткаў тылазіну).
Прадукцыя, адгружаная ў РФ раней за 18 жніўня, пройдзе мытню ў звычайным рэжыме.
Таксама за выяўленыя парушэнні ад 17 жніўня ўводзіцца рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю прадукцыі яшчэ пяці прадпрыемстваў:
1. СП ТАА «Бак» (рэшткі тэтрацыкліну ў буйнакавалкавых паўфабрыкатах з ялавічыны);
2. СААТ «Белавежскія сыры» (рэшткі салінаміцыну ў сыры);
3. ААТ «Бабруйскі мясакамбінат» (рэшткі тэтрацыкліну ў буйнакавалкавых паўфабрыкатах з ялавічыны);
4. ААТ «Здравушка-Мілк» (выяўленне ў малацэ рэшткаў тылазіну і цыпрафлаксацыну);
5. ААТ «Мінскі малочны завод № 1» (выяўленне ў малацэ рэшткаў лінкаміцыну).





