Інтэрнэт-карыстальнікі масава посцяць фатаграфіі з катамі, каб не даць тэрарыстам хутка атрымаць інфармацыю пра дзеянні паліцыі Барселоны і падтрымаць загінуўшых у выніку тэракту. Пра гэта паведамляе Newsweek.

Тысячы юзераў посцяць твіты з хэштэгам #FuerzaBarcelona («Сіла Барселоны»). Такім чынам карыстальнікі твітара аддаюць даніну павагі загінулым і спрабуюць спыніць распаўсюд здымкаў іх целаў у сацсетках.

 

Іншыя ўпэўненыя, што зламыснікі могуць выкарыстоўваць любую інфармацыю з сацсетак, каб схавацца, і з дапамогай здымкаў катоў хочуць «заглушыць» інфармацыйную плынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0