Судом Партызанскага раёна Мінска да васьмі гадоў пазбаўлення волі за ўчыненне гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх прысуджаны доктар-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што з 2012 па 2015 гады ад дзеянняў педафіла пацярпелі восем хлопчыкаў.

Супрацьпраўныя дзеянні доктар здзяйсняў пры суправаджэнні групы дзяцей, якія перанеслі анкалагічныя захворванні, у Італію і Нямеччыну.

Паездкі арганізоўваліся з мэтай аздараўлення адным з беларускіх грамадскіх аб'яднанняў. Акрамя таго, злачынствы ўчыняліся не толькі на тэрыторыі замежных дзяржаў, куды доктар выязджаў з падапечнымі, але і ў Беларусі.

Дзеянні мужчыны не насілі ярка выяўленага сэксуальна-гвалтоўнага характару, фізічны гвалт практычна не ўжываўся, а душылася воля пацярпелых. У асноўным доктарам выкарыстоўвалася бездапаможны стан дзяцей у сілу іх псіхічнага развіцця і індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцяў.

Нягледзячы на шэраг складанасцяў, якія ўзніклі пры зборы доказнай базы, псіхалагічныя аспекты, а таксама даўнасць падзей, аператыўнікам ГУНіПГЛ МУС у цесным узаемадзеянні з калегамі са Следчага камітэта ўдалося задакументаваць і атрымаць вычарпальныя доказы віны доктара ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 167 КК Рэспублікі Беларусь. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 8 гадоў пазбаўлення волі, бо гэта максімальны тэрмін пакарання за гэтыя ўчынкі, прадугледжаны ў Італіі і Германіі. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам злачынцу не можа быць прызначана пакаранне, больш суровае, чым тое, якое прадугледжана ў тых краінах, дзе было здзейснена злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?