Экстраны саміт Еўрасаюза па сітуацыі ў Грузіі пачаўся 1 верасня ў Бруселі, паведамляе РІА Новости.
Чакаецца, што кіраўнікі 27 краін — членаў ЕС заявяць аб палітычнай і эканамічнай падтрымцы Грузіі, а таксама асудзяць Расію за яе дзеянні ў Паўднёвай Асеціі і наступнае прызнанне незалежнасці гэтай рэспублікі, а таксама Абхазіі.
Паводле інфармацыі брытанскага тэлеканала «Бі-бі-сі», удзельнікі саміта разгледзяць два праекты рэзалюцыі — польскі, які прадугледжвае ўвядзенне фінансава-эканамічных санкцый адносна Расіі, а таксама італьянскі, які абмяжоўваецца маральным асуджэннем дзеянняў Масквы.
Польшча і краіны Балтыі планавалі запрасіць на саміт прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, але гэтая прапанова была заблакаваная Францыяй.





