Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org

Чарговы скандал днямі здарыўся ў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада». Некаторыя сябры партыі на паседжанне ЦК прыйшлі з плакатамі «Банду гэць!», «Пераможам Вештард — пераможам Лукашэнку!», паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на «Беларускі партызан»

У выніку канфлікту шэсць чальцоў ЦК пакінула пасяджэнне на знак пратэсту супраць старшыні партыі Ірыны Вештард.

Каментуючы здарэнне, кіраўніца БСДП заявіла, што канфлікт паміж ёй і некаторымі партыйцамі цягнецца даўно. Прычыну яна бачыць у дзейнасці кампаніі «Гавары праўду». 

«У свой час я выказала, скажам мякка, здзіўленне, што Таццяна Караткевіч ідзе ў прэзідэнты не ад нашай партыі, не са згоды з'езда, а вылучаецца ад кампаніі «Гавары праўду!». Урэшце, гэта грубае парушэнне статута партыі. Ну, і ўвесь хурал пачаўся менавіта з гэтага моманту. Некаторыя хацелі, каб партыя працавала выключна на Караткевіч, на яе прэзідэнцкія амбіцыі. У нас былі людзі, якія адкрыта працавалі ў кампаніі «Гавары праўду!». Але пры гэтым яны з'яўляліся сябрамі нашай партыі! Я лічу, што гэта няправільна. А Караткевіч, калі падавала дакументы ў Цэнтрвыбаркам, наогул не ўказала, што знаходзіцца ў нашай партыі. Можа, яна лічыла, што выбаршчыкам беспартыйная больш спадабаецца. Не ведаю… Мы расцанілі гэты факт як сыход з партыі», — патлумачыла Вештард.

Па яе словах, на пасяджэнні ЦК мусіла разглядацца выключэнне са складу прэзідыўма чалавека, які актыўна працаваў на «Гавары праўду!». Вештард кажа, што гэты чалавек неэтычна выказваўся пра кіраўніцтва партыі. «Калі ты ўваходзіш ў кіруючы орган партыі, ты проста не маеш права так сябе паводзіць», — мяркуе яна. 

Вештард дадала, што на бліжэйшым з'ездзе яна не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах старшыні партыі. «Але гэта не азначае, што я стану зусім абыякава ставіцца да таго, як партыя будзе развівацца далей», — кажа палітык. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0