Больш за 100 чалавек шпіталізаваныя ў выніку атручэння невядомым хімічным рэчывам на поўдні Англіі ў графстве Усходні Сасэкс, паведамляеВВС.

Фота: Eddie Mitchell

Фота: Eddie Mitchell

У нядзелю людзі, якія адпачывалі на пляжы Бірлінг Гэп, сталі скардзіцца на ўскладненае дыханне, паленне ў вачах і ваніты.

Відавочцы распавядалі, што воблака прыйшло з боку мора, у паветры ў гэты час адчуваўся пах хлору.

Выратавальныя службы правялі эвакуацыю і накіравалі ў бальніцы 133 чалавекі. Паліцыя графства пачала расследаванне.

У мінулым падобныя інцыдэнты былі выкліканыя ўцечкамі з прамысловага прадпрыемства ў Францыі, але пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

У пажарна-выратавальнай службе Усходняга Сасэкса адзначылі, што «атручэнне хлорам вельмі малаімавернае», бо наступствы атручэння былі б значна больш сур'ёзныя.

Людзям, якія жывуць на ўзбярэжжы, рэкамендавана пакуль трымаць вокны і дзверы зачыненымі і па магчымасці не выходзіць з дому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0