У праграме «Гутаркі з уладыкам Паўлам» на тэлеканале «Эхо ТВ», якая выйшла ў эфір 26 жніўня, беларускі мітрапаліт абрынуўся з крытыкай на фільм «Мацільда», які паспеў стаць скандальным яшчэ да прэм'еры.

У сваіх выказваннях ён правёў нечаканыя паралелі паміж Мікалаем II і правадыром сусветнага пралетарыяту.

«Сёння мы зняважым Мікалая Другога, а заўтра будуць зневажаць Уладзіміра Ільіча Леніна», — заяўляе ён (момант на 4:30).

«Сёння паздзекваліся з Мікалая ІІ, імператара, заўтра будуць паказваць, чым займаўся Уладзімір Ільіч Ленін у шалашы, чым ён займаўся ў Парыжы… Паслязаўтра іншага кіраўніка будуць паласкаць і ганьбіць…» (6:01)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?